Упершыню ў Лiccабоне Уладзімір Пугач, фронтмэн і нязменны голас легендарнага J:МОРС, зайграе сваю спецыяльную акустычную праграму. Самыя вядомыя і любімыя песні, асаблівая цёплая “лампавая” атмасфера гэтых канцэртаў запамінаюцца надоўга і не проста напаўняюць светлымі эмоцыямі, але і пераносяць вас дадому, у родныя мясціны, да любімых людзей. Надышоў час сустрэцца, абняцца, падзяліцца цеплынёй і, вядома жа, праспяваць разам.